Каравай Мінскай вобласці важыць ужо 740 тысяч тон збожжа

31 июля 2019

Уборачная кампанія набліжаецца да медыума. З палёў убрана амаль 40 працэнтаў новага ўраджаю. У гаспадарках цэнтральнага рэгіёна ўжо з'явіліся першыя экіпажы-двухтысячнікі. Найбольшы намалот пакуль на поўдні рэгіёна.

Такім чынам, сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім раёне  - 87 тысяч тон. На другім месцы хлебаробы Слуцкага. На іх рахунку  69 тысяч. Бронзу за намалот "золата" ўтрымлівае Капыльскі раён, тут аграрыі сабралі амаль 62 тысячы тон збожжа.

Што датычыцца ўраджайнасці, лідзіруе таксама Нясвіж, дзе збіраюць 60 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў - Клецкі раён - тут 49 і -Дзяржынскі - 48 цэнтнераў з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці 35 цэнтнераў з гектара.