Каравай Мінскай вобласці важыць каля 900 тысяч тон збожжа

2 августа 2019
Больш як палова пасяўных плошчаў убрана. Каравай Мінскай вобласці важыць ужо каля 900 тысяч тон збожжа. У гаспадарках цэнтральнага рэгіёна ўжо з'явіліся першыя экіпажы-двухтысячнікі - іх 5.

Гэта работнікі гаспадаркі "Кухчыцы" Клецкага раёна, камбайнеры "Бальшавік-Агра" Салігорскага, "Племянны завод Чырвоная Зорка" Клецкага раёна і філіяла "Наша ніва" Слуцкага мясакамбіната. Два вадзіцелі перавезлі звыш 2 з паловай тысяч тон збожжа. Гэта Сяргей Літошка з гаспадаркі "Забалоцкі" Любанскага раёна і Аляксей Храловіч з ААТ "Гарняк" Салігорскага раёна.

Найбольшы намалот пакуль на поўдні рэгіёна. Такім чынам, сярод 22 раёнаў  самы вялікі ўраджай у Нясвіжскім  - каля 101 тысячы тон. На другім месцы  хлебаробы  Слуцкага. На іх рахунку каля 81 тысячы тон. Бронзу за намалот "золата" ўтрымлівае Капыльскі раён, тут аграрыі сабралі больш за 74 тысячы тон збожжа.

Што  тычыцца ўраджайнасці, лідзіруе таксама Нясвіж,  дзе збіраюць 59 цэнтнераў з гектара. Дзяржынскі і Клецкі раёны сёння дзеляць другое месца з 49 цэнтнерамі з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці - 35 цэнтнераў з гектара.