Аграрыі ўжо ўбралі больш за палову плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Такім чынам, сёння ў засеках каля 1 мільёна 400 тысяч тон новага ўраджаю. Кожны дзень сельгасарганізацыі ўбіраюць з палёў каля 80 тысяч тон збожжа.
Сярод 22-х раёнаў самы багаты на хлеб Слуцкі - гэта 143 тысячы тон. Не нашмат адстаюць хлебаробы Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў. Аграрыі першага намалацілі больш за 128 тысяч, другога - 124 тысячы тон збожжа.
Што да ўраджайнасці, то тут па-ранейшаму наперадзе Нясвіж, дзе збіраюць 57 цэнтнераў з гектара. У лідарах Дзяржынскі раён (тут 51 цэнтнер) і Клецкі, дзе з гектара збіраюць паўсотні цэнтнера. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці - больш за 36 цэнтнераў з гектара.













