Пра агульны каравай Мінскай вобласці. На сёння ён важыць амаль 1 мільён 940 тысяч тон хлеба. Засталося апрацаваць 2% палеткаў. Гаспадаркі Салігорскага, Слуцкага, Пухавіцкага і Мінскага раёнаў набліжаюцца да завяршэння жніва.
І самы вялікі ўраджай на сёння - у Слуцкім раёне. Намалочана больш за 161 тысячу тон збожжа. Ненашмат адстаюць хлебаробы Мінскага раёна. Тут аграрыі сабралі больш за 153 тысячы тон. Далей ідзе Капыльскі раён. З намалотам больш за 145 тысяч тон збожжа.
Топ-ліст па ўраджайнасці ўзначальвае Нясвіжскі раён - 67 цэнтнераў з гектара. Далей Дзяржынскі раён - 57. У тройцы лідараў - Клецкі і Мінскі раёны. Там збожжавыя даюць па 56 цэнтнераў з гектара. Сярэдняя ўраджайнасць на сёння значна вышэйшая за леташнюю - 41 цэнтнер з гектара.
Каравай Мінскай вобласці на сёння важыць амаль 1 мільён 940 тысяч
26 августа 2020













