Пры гэтым некаторыя гаспадаркі ўборку хлебнай нівы ўжо завяршаюць. Напрыклад, у Капыльскім, Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах апрацавана больш як 90% плошчаў. Увогуле ж, новы ўраджай хлебаробы цэнтральнага рэгіёна ўбралі з 84%палёў.
Самы вялікі каравай - у Нясвіжскім раёне: там намалочана звыш 140 тысяч тон збожжа. Далей ідзе Капыльскі. Тут аграрыі ўбралі больш за 137 тысяч тон. У лідарах і Слуцкі раён. Тут сабралі звыш 130 тысяч тон збожжа.
Топ-ліст па ўраджайнасці таксама ўзначальвае Нясвіжскі раён. Там хлебаробы збіраюць па 67 цэнтнераў з гектара. Далей ідзе Клецкі - 56 цэнтнераў. У тройцы лідараў таксама Дзяржынскі раён. Там збожжавыя даюць па 54 цэнтнеры з гектара. Увогуле ж, сярэдняя ўраджайнасць па вобласці - 40 цэнтнераў.
Каравай Мінскай вобласці на сёння важыць больш за 1 мільён 648 тысяч тон
14 августа 2020













