"Камволь". Найбуйнейшыя інвестыцыі і завышаныя чаканні

22 декабря 2019
У пачатку тыдня ў Палацы Незалежнасці ўрад наглядна спрабаваў прадэманстраваць Прэзідэнту, як зводзяць дэбет з крэдытам найбуйнейшыя інвестпраекты. Бо на іх рэалізацыю дзяржава выдаткавала немалыя грошы. 

Усяго ў спісе 34 прадпрыемствы. А гэта дзясяткі тысяч рабочых месцаў. Але як высветлілася, пакуль далёка не на кожным заводзе ўдаецца адбіць фінансавыя ўліванні. Таму на стале ў Прэзідэнта  прапановы па дадатковых інвестыцыях. Асабліва востра ў іх маюць патрэбу 4 прадпрыемствы: "Камволь", Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат, Добрушская папяровая фабрыка і завод газетнай паперы ў Шклове. 

Аднак пазіцыя Кіраўніка дзяржавы прынцыповая: максімальная аддача ад кожнага рубля, укладзенага ў эканоміку. А ўсе абяцанні, якія даваліся пры падпісанні інвестдагавораў, павінны выконвацца. Дапамога прыйдзе толькі да тых, хто дакажа, што яна рэальна патрэбная. Ацэньваць стан прадпрыемстваў будзе спецыяльная рабочая група, у яе надзвычайныя паўнамоцтвы. 

Фінансавыя ўліванні ў адзін з найбуйнейшых інвестпраектаў краіны па нітачках разабраў Аляксандр Харавец (відэа).