Як прайсці сертыфікацыю індывідуальным прадпрымальнікам?

3 декабря 2013

Дзяржстандарт распрацаваў пакрокавую інструкцыю для ІП па пацвярджэнні адпаведнасці прадукцыі лёгпрама патрабаванням тэхрэгламенту Мытнага саюза. Дакумент займае больш чым дзесяць старонак. У ім падрабязна і дакладна прапісана, якія тавары падлягаюць абавязковай сертыфікацыі, на якія патрэбныя дэкларацыі і дзе можна знайсці ўсю неабходную інфармацыю. Пра гэта стала вядома падчас чарговага круглага стала, прысвечанага пытанням пераходу на адзіныя патрабаванні Мытнага саюза для прадукцыі лёгкай прамысловасці.


У выпадку, калі некалькі ІП увозяць аналагічную прадукцыю, яны могуць аб'ядноўвацца для афармлення дэкларацый і сертыфікатаў, што дапаможа спрасціць працэдуру па пацвярджэнні якасці тавару і скараціць яе кошт.