Жабінкаўскі цукровы завод у наступным годзе плануе зарабіць больш. Галоўным рынкам збыту з'яўляецца Расія (там зараз адзначаецца рост цэнаў на прадукт). Варта адзначыць, што ў працы цукровых заводаў ёсць пэўная спецыфіка: яны перапрацоўваюць ураджай усяго некалькі месяцаў у годзе. І зараз ва ўрадзе вырашаюць, як дагрузіць вытворчасць, каб павысіць рэнтабельнасць.
Цукровы сезон на Жабінкаўскім заводзе амаль завяршыўся - у перапрацоўку загрузілі апошня буракі. Гэта значыць, што пасля ўпакоўкі ў лютым прадпрыемства спыняць да новага ўраджаю.
Як павысіць рэнтабельнасць цукровага завода вырашаюць ва ўрадзе
21 декабря 2020













