Як змянілася краіна з пачатку сваёй незалежнай гісторыі. Новая рубрыка "Мы гэта зрабілі!"

31 мая 2020
З гэтай праграмы "Галоўны эфір" запускае новую рубрыку - "Мы гэта зрабілі!" Цыкл рэпартажаў пра тое, як змянілася краіна з пачатку сваёй незалежнай гісторыі і як нялёгка было ў 90-я.

Цяперашні ўзровень жыцця, дзякуй богу, не параўнаць з тым, што быў у першыя гады незалежнасці. Датычыцца гэта і прыбыткаў, і іншых матэрыяльных выгод. Банальны прыклад   - аўтамабілі. Які аўтапарк быў у нас у тыя гады і які зараз. 

Сёння якраз і пагаворым пра машынабудаванне. Брэнды, якія вядомыя і кожнаму беларусу, і ў многіх краінах, здаецца, не варта і называць. Мы да іх прывыклі, але заўсёды бывае не лішнім успомніць, з чаго ўсё пачыналася. Аляксандр Лучонак сабраў каларытныя кадры (відэа).