Кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Мінскай вобласці

26 июля 2013
Сёння ў Любані прадставілі новага кіраўніка раёна. Ім стаў Алег Галоўчыц - былы старшыня Любанскага раённага Савета дэпутатаў. Адзін з прыярытэтаў новага кіраўніка - работа па навядзенні парадку на зямлі і паляпшэнне эканамічных паказчыкаў рэгіёну.

Алег Галоўчыц, старшыня Любанскага райвыканкама: Навядзеннем парадку праца, вядома, не сканчаецца. У першую чаргу мы звяртаем увагу на выкананне прагнозных паказчыкаў. Ідзе праца па мадэрнізацыі вытворчасцяў. У нас уводзіцца свінагадоўчы комплекс на 24 000 галоваў. Сацыяльная сфера патрабуе вялікай увагі.

Між тым, у Любанскім раёне працягваецца масавая ўборка збожжавых. На сёння ўраджай тут сабраны з трэці ўсіх плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць - 40 цэнтнераў з гектара.