Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці амаль на сто працэнтаў гатовыя да правядзення масавай уборкі збожжавых. Тэхнікай забяспечаны ўсе гаспадаркі, вырашаныя і кадравыя пытанні.
Пра гэта сёння заявілі на сходзе актыву АПК цэнтральнага рэгіёна з удзелам губернатара Сямёна Шапіры. Як адзначылі спецыялісты, у гэтым сезоне на дапамогу аграрыям дадалі 80 адзінак уборачных машын.
Адзначым, у залежнасці ад умоў надвор'я масавае жніво збожжавых пачнецца напрыканцы гэтага тыдня ці на пачатку наступнага.