Сяўбу кукурузы распачалі беларускія аграрыі

20 апреля 2018

Планы па сяўбе ранняй ярыны ў краіне выкананыя на траціну. Падрыхтоўку глебы і сяўбу вядуць адначасова. У шматлікіх гаспадарках тэхніка працуе ў дзве змены. Аб сітуацыі на палях і планах на ўраджай падрабязна Ганна Кавалёва.

Гатоўнасць техпарка стапрацэнтная. Мясцовыя механізатары жартуюць, што ў кабінах цяперашніх трактароў можна працаваць у касцюме і пры гальштуку: энерганасычаныя агрэгаты ўкамплектаваныя сучаснай электронікай, кандыцыянерамі, працуюць па навігацыі. Аб'ём раллі тут амаль 8 тысяч гектараў. Гэтая гаспадарка - найбуйнейшая ў Гомельскім раёне. На перадавых пазіцыях і па ўраджайнасці. Той выпадак, калі сельгаспрадпрыемства - выдатны бізнес-прыклад. "СлаўМол" цалкам фінансава самастойны.

Сортаабнаўленне насеннага фонду тут праводзяць кожны год. Ва ўсім рэгіёне забяспечанасць насеннем - 146 %. Усе правераны на ўсходжасць і кандыцыйнасць.

У паўднёва-ўсходнім рэгіёне пасяўная ўжо ахапіла ўсе раёны. Каб паспець у сціснутыя тэрміны, падрыхтоўка глебы і сяўба ідуць адначасова. У шматлікіх гаспадарках тэхніка працуе ў дзве змены.

У Гомельскай вобласці некаторыя прадпрыемствы ўжо паставілі кропку ў сяўбе ранняй ярыны. Каб дагнаць іх, гэтай гаспадарцы трэба яшчэ 5 дзён. У цэлым жа рэгіён плануе скончыць першы этап пасяўной ужо 25 красавіка.

Сеялкі, якія вызваліліся, перакідваюць у іншыя гаспадаркі. Задзейнічаны і мехатрады - гэта запас, які выкарыстоўваюць на тых палях, дзе патрэбна дадатковая тэхніка.

У цэлым па краіне засеяна 388 тысяч гектараў. Гэта 38 % плошчаў, адведзеных пад ярыну. У лідарах па-ранейшаму Брэсцкі рэгіён. Там работы ўжо набліжаюцца да канца, аграрыі засеялі 79 % плошчаў. Экватар вяснова-палявая кампанія пераадолела і ў Гродзенскай вобласці - засеяна 53 % плошчаў. У Гомельскім і Мінскім рэгіёнах гэтая лічба складае 42 і 40 % адпаведна. У Магілёўскай вобласці засеяна 16 % яравога кліну, у Віцебскай - 11 %.

Дзе-нідзе ўжо ўзяліся і за кукурузу. Напрыклад, у Гомельскай вобласці сяўбу гэтай культуры пачалі ў 10 раёнах. У рэгіёне яна зойме больш за 300 тысяч гектараў. Прычым аграномы ўпэўненыя, што сёлета ўраджай кукурузы перасягне леташні.