Да Парка высокіх тэхналогій далучыліся 83 кампаніі

9 октября 2020

83 кампаніі сёння далучыліся да Парка высокіх тэхналогій. Так, агульная колькасць рэзідэнтаў склала 969. Гэта прадпрыемствы з замежным капіталам, якія стварылі прадстаўнікі Германіі, Ізраіля, Латвіі і ЗША. Таксама 6 цэнтраў распрацоўкі замежных карпарацый. Новыя рэзідэнты - гэта прадстаўнікі сферы лагістыкі, электроннай камерцыі, гульнявой індустрыі, медыцыны, аўдыту, кансалтынгу і адукацыі.

Адзначым, дзве траціны навічкоў - гэта кампаніі, якія зарэгістраваліся за апошнія два гады, што гаворыць пра актыўнае развіццё стартапаў. Іх большая частка працуе ў сталіцы і сталічным рэгіёне.