Да маніторынгу сітуацыі ў АПК прыступаюць рабочыя групы

4 апреля 2018

Ужо заўтра яны пачнуць сваю працу па ўсёй краіне.

У іх склад увайшлі прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю, Генеральнай пракуратуры, МУС і Следчага камітэта. Аналагічныя групы створаныя і ў абласцях. Паводле інфармацыі Камітэта дзяржкантролю, асноўны акцэнт правяраючыя зробяць на праблемных пытаннях, агучаных на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны.

І, як запэўнілі ў дзяржкантролі, рабочымі групамі будуць прымацца меры для ўхілення выяўленых недахопаў у максімальна кароткія тэрміны.