Прэзідэнт: Да канца пяцігодкі мотавелазавод павінен стаць узорнай вытворчасцю
Прэзідэнт патрабуе па-гаспадарску падыходзіць да развіцця "Мотавела". Зараз тут шмат незадзейнічаных тэрыторый. Кіраўнік дзяржавы перакананы: можна і трэба разумна выкарыстоўваць гэтую вялікую плошчу ў 27 гектараў, размешчаную практычна ў цэнтры Мінска. І даручыў кіраўніку Камітэта дзяржкантролю яшчэ раз прааналізаваць, што ў зносе мае патрэбу, а што не. Меркаванне Прэзідэнта: калі гэтага можна пазбегнуць, лепш пазбегнуць, бо некаторыя будынкі на працягу многіх гадоў фарміруюць гістарычнае аблічча сталіцы ўздоўж Партызанскага праспекта. Разабрацца трэба да восені. Аляксандр Лукашэнка сёння правёў своеасаблівую рэвізію магчымасцяў тэрыторыі "Мотавела" і самога завода. Умовы працы пакідаюць жадаць лепшага. Прэзідэнт паабяцаў работнікам: к зіме ў гэтым корпусе сітуацыю выправяць. Ён асабіста пракантралюе выкананне ўсіх даручэнняў. Ды і ў цэлым па прадпрыемстве ўжо практычна план гатовы.Для кампаній тэхнапарка прапануюць ільготы
Плануецца, што для тых, хто захоча ўкласціся ў развіццё тэрыторыі і ў далейшым працаваць на гэтай пляцоўцы, указам прапішуць ільготы і вызначаць дакладныя ўмовы. У тэхнапарку з часам арганізуюць адзіны выставачны павільён узораў машынабудаўнічай тэхнікі, якая вырабляецца ў Беларусі. Абмеркавалі і варыянт вырашэння праблемных пытанняў па пазыковых абавязацельствах завода. Прэзідэнт у цэлым яго адобрыў і даручыў падрыхтаваць адпаведны праект указа.А. Лукашэнка: Неабходна абараніць свайго вытворцу веласіпедаў на нашым рынку
Неабходна абараніць свайго вытворцу, адзначыў кіраўнік дзяржавы падчас размовы з калектывам завода. Айчынная прадукцыя зараз займае ўсяго каля траціны веласіпеднага рынку ў Беларусі. За найбліжэйшую пяцігодку гэтую долю трэба павялічыць спачатку да 50-60 %. Гэта справа ўрада, задача завода - якасць.Прэзідэнт пагутарыў з працоўным калектывам МВЗ і журналістамі
Магчымасць задаць пытанне кіраўніку дзяржавы была і ў журналістаў. Не без долі гумару пацікавіліся адрасам асабістага палаца Прэзідэнта.Пыталіся таксама, як часта Прэзідэнт катаецца на веласіпедзе і якой мадэлі аддае перавагу. Дарэчы, адзін "Аист" у гаражы ёсць. Цікавіліся здаровым ладам жыцця і яго папулярызацыяй.
Падрабязнасці раскажам у "Панараме".













