Да канца года Светлагорскі цэлюлозны завод павінен выйсці на 100-працэнтную праектную магутнасць

4 марта 2018

Светлагорскі цэлюлозны завод павінен выйсці на 100-працэнтную праектную магутнасць ужо да канца года.

Пра гэта ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Калектыў прадпрыемства -- гэта больш за 2 тысячы чалавек. Пры захаванні колькасці штата аб'ём выпуску прадукцыі павялічыцца ў 20 разоў і складзе 350 мільёнаў долараў.

Гэты праект, а таксама папяровая фабрыка ў Добрушы выклікалі шэраг пытанняў у Кіраўніка дзяржавы падчас нядаўняй справаздачы ўрада. На будаўніцтва прыцягваліся дзяржаўныя грошы, а прадпрыемствы дагэтуль не ўведзеныя ў строй. Віцэ-прэм'ер распавёў у падрабязнасцях, чаму забуксавалі гэтыя праекты, якія меры прымае ўрад, каб аператыўна выправіць сітуацыю.

На што будзе рабіць стаўку ўрад, каб у наступнай пяцігодцы ВУП краіны склаў 100 мільярдаў долараў? Экспарт нашай прадукцыі: як далей будуць наладжвацца адносіны з краінамі далёкай дугі і традыцыйнымі партнёрамі? І будаўніцтва беларускай АЭС. Пасвячаем у дэталі плана ўрада, пагаворым аб рынках збыту будучай электраэнергіі сёння вечарам у "Галоўным эфіры".