Да канца года дзяржорганы павінны выйсці на ўсталяваныя параметры росту эканомікі

12 июня 2018

Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Там сёння абмяркоўвалі праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год з перспектывай да 2021. Так, за паўгода (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага) прамысловая вытворчасць вырасла амаль на 8 %, рознічны гандаль на 9, аптовая на 7 %. Па шэрагу галін назіраецца адноснае запаволенне. Прэм'ер-міністр адзначыў, што ўжо зараз неабходна вызначыцца з падыходамі ў распрацоўцы праекта сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і асноўных кірункаў грашова-крэдытнай і падатковай палітыкі на наступны год. Праект павінен быць гатовы да верасня.