Да 2026 года лагістычны комплекс "Брэміна-Орша" зможа прымаць 12 мільёнаў тон грузаў за год

12 июля 2019

Максімальнае напаўненне забяспечыць транзіт - мультымадальны хаб знаходзіцца побач з расійскай мяжой на Шаўковым шляху, які праходзіць праз усю тэрыторыю Еўразійскага саюза. Хуткую дастаўку і маркіроўку тавараў напярэдадні абмеркавалі Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота і кіраўніцтва комплексу. Адзначана, што транспартны вузел - важнае  звяно паміж Усходам і Захадам. 

Рыгор Рапота, Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы: "Тут адбываецца сур'ёзная праца, якая вызначаюць лёс Саюзнай дзяржавы. Орша стратэгічна выгадна размешчаная. Тут адбываецца скрыжаванне і чыгунак, і аўтамабільных дарог, і ўзлётная паласа ўжо зробленая, мадэрнізаваная".

Тэрмін стопрацэнтнай гатоўнасці аб'екта вызначаны на канец снежня 2023 года. Ён аб'яднае авія-, чыгуначныя і аўтаперавозкі. Агульная плошча комплексу  230 га.