Змены ў закон "Аб сялянскіх гаспадарках" на выязным пасяджэнні ў Шклоўскім раёне абмеркавалі парламентарыі

8 июня 2018

Між тым, экспарт беларускай прадукцыі ў краіны далёкага і блізкага замежжа спачатку года склаў амаль 8 млрд долараў ЗША. Гэта амаль на чвэрць вышэй за леташнія паказчыкі. Асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі па-ранейшаму застаецца Расія. Але рынак патрабуе новых умоў вядзення бізнесу паміж дзвюма краінамі. Якімі яны будуць - усе акцэнты будучых адносін расставіць маючы адбыцца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ён пройдзе ў верасні ў Магілёве. Сваё слова павінны сказаць, як буйныя перапрацоўшчыкі, так і малы і сярэдні бізнес. Напрыклад, фермеры. Змены ў закон "Аб сялянскіх гаспадарках" сёння на выязным пасяджэнні ў Шклоўскім раёне абмеркавалі парламентарыі. А ў госці да гаспадароў зямлі запрасілі і расійскіх калег.

Андрэй Ястрабаў прадоўжыць. Калі яшчэ ў пачатку 90-х, калі і з'явіўся першы беларускі закон "Аб сялянска-фермерскіх гаспадарках", іх налічваліся адзінкі. То сёння толькі ў Магілёўскай вобласці іх амаль 400.

Сялянска-фермерская гаспадарка "Дзіяна" ў Шклоўскім раёне - адна з наймацнейшых. Пачыналі калісьці сямейны бізнес з 50 гектараў і пары трактароў. Сёння ў парку - з паўсотні самай найноўшай тэхнікі, якая працуе ў полі са спадарожнікавай навігацыяй. Рэнтабельнасць вытворчасці - амаль 50 %.

Амаль 90 % - экспарт. У Расію, Казахстан, Узбекістан, Малдову. Свая сістіэма захоўвання і перапрацоўкі. І ні рубля крэдытаў. Члены Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі, якія задзейнічаны ў падрыхтоўцы форуму, адзначаюць - фермерства ў Беларусі сёння - гэта эталон бізнесу на вёсцы.

Асаблівая ўвага - буйным сельскагаспадарчым холдынгам. У "Александрыйскім" праца наладжана па сістэме ад поля да стала. Збожжа, гародніна, мяса. Парламентарыі і расійскія госці ўвачавідкі знаёміліся з умовамі вытворчасці па сусветных стандартах.

Ну і, вядома, без камфортных умоў жыцця на вёсцы ўсе гэтыя дасягненні былі б дарэмныя. Аграгарадок Копысь, як яго яшчэ называюць, вёска будучыні, таму прыклад. З усёй неабходнай інфраструктурай, але сельскім каларытам. Дзе ёсць месца і рамесніцтву, якое тут паспяхова захоўваюць. І нават зарабляюць на ім. Дарэчы, на форуме мясцовыя майстры прапануюць свае лепшыя працы.

Высокаэфектыўная вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, дакладнае земляробства, лічбавыя тэхналогіі стануць галоўнымі пры выбары далейшага супрацоўніцтва рэгіёнаў дзвюх дружалюбных краін.