Змена тэхрэгламенту ЕАЭС павялічыць канкурэнтнасць беларускай малочнай прадукцыі

23 января 2019

Канкурэнтнасць беларускай малочнай прадукцыі можа павялічыцца за кошт змены тэхрэгламенту ЕАЭС. Так, па новых правілах, прадпрыемствы, якія вырабляюць прадукцыю, што ўтрымлівае малако, з заменнікам малочнага тлушчу, абавязаныя змяшчаць на этыкетцы тавара звесткі аб наяўнасці ў ім раслінных алеяў. Ужо з этыкеткі будзе зразумелы састаў прадукта, працэнт натуральнага ўтрымання, наяўнасць дабавак і заменнікаў. Спецыялісты адзначаюць, што навацыі ў тэхрэгламенце дапамогуць беларусам аддаваць перавагу больш якасным прадуктам, а таксама заваёўваць сімпатыі спажыўцоў за мяжой.

Кірыл Глушчанка, намеснік дырэктара дэпартамента Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "На іншых рынках гэта таксама дазволіць нашай малочнай прадукцыі сябе з лепшага боку пазіцыянаваць. Яна і так пазіцыянуецца як натуральная прадукцыя, прадукцыя, вырабленая яшчэ па дзяржаўных агульнасаюзных стандартах, па нашых беларускіх СТБ, а выкананне нашымі вытворцамі гэтага змяненння яшчэ больш павысіць канкурэнтаздольнасць нашай беларускай прадукцыі".

Унесеныя таксама папраўкі ў афармленне ўпакоўкі малочнай прадукцыі. Напрыклад, найменне прадукта і яго тэрмін прыдатнасці будуць прапісвацца шрыфтам не менш як 2 мм. У цэлым узмацненне жорсткасці патрабаванняў да маркіроўкі накіравана на абарону праў спажыўцоў і добрасумленных вытворцаў. Дарэчы, у Беларусі за мінулы год было выраблена больш як 800 тон прадукцыі, якая ўтрымлівае малако. З гэтага ліку толькі адна сотая працэнта з выкарыстаннем заменніка малочнага тлушча.