Ад няякаснай расійскай нафты сапсавалася абсталяванне на Мазырскім НПЗ

22 апреля 2019

Ад няякаснай расійскай нафты сапсавалася дарагое абсталяванне на Мазырскім НПЗ. Інфармацыю журналістам сёння паведамілі на прадпрыемстве, але нягледзячы на гэта яно працягвае працаваць. На заводзе засведчылі, што ўся прадукцыя выпускаецца ў поўным асартыменце і за яе якасць хвалявацца спажыўцу не варта - сітуацыя пад кантролем. Сыравіна на НПЗ паступала па нафтаправодзе "Дружба", які ў цэнтры пільнай увагі апынуўся ў канцы мінулага тыдня, калі з Расіі пачаў паступаць вуглевадарод з вялікай колькасцю хлору. Беларусь прыняла рашэнне часова абмежаваць экспарт светлых нафтапрадуктаў. Урад стварыў штаб для ўрэгулявання сітуацыі.