З апошніх эканамічных трэндаў: гіпермаркеты абыходзяць дробныя магазіны

5 февраля 2013
Даныя сацыялагічных апытанняў паказваюць, што толькі 17,5% насельніцтва малых гарадоў здаволеныя працай мясцовага гандлю. Не выключана, што буйныя гандлёвыя рознічныя сеткі хутка ўдыхнуць новае харчовае жыццё ў рэгіёны.

 
Сёння кіраўніцтва найбуйнейшай гандлёвай сеткі прапанавала вынікі сацыялагічнага даследавання пакупніцкіх пераваг беларусаў. Больш за 80% насельніцтва малых гарадоў не здаволеныя працай мясцовых магазінаў. І толькі 17,5% імі задаволеныя. Даследаванні Акадэміі навук ставяць у няёмкае становішча прадпрымальніцкія саюзы. Яны сцвярджаюць, што прыход гіпермаркетаў у малыя гарады спустошыць дробны гандаль, і прыспешваюць урад уводзіць абмежаванні.

Буйныя гандлёвыя рознічныя сеткі прытрымліваюцца прынцыпа мультыфарматнасці - ад гіпермаркетаў да магазінаў крокавай даступнасці. Галоўнае, каб асартымент і якасць не падвялі. Праблемы несеткавікоў ёсць. Прайграюць па цэнах і асартыменту, таму гіганцкіх канкурэнтаў ужо не раз прапаноўвалі перанесці за горад.

Сярэдні паказчык заходніх краін - 35% рынку кантралюе буйны гандаль. У Беларусі рыначная доля 10-ці найбуйнейшых рэтэйлераў не перавышае 26% тавараабароту. Гэта яшчэ адзін аргумент гандлёвых сетак, што да манапалізму ў краіне далёка. А рэальная канкурэнцыя нясе толькі карысць пакупнікам.