Вынікі стрэс-тэстаў Беларускай АЭС будуць улічаны пры выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю станцыі

10 июля 2018

Нагадаем, праверку на адпаведнасць тэхнічным патрабаванням Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў па ядзернай бяспецы наша краіна добраахвотна правяла яшчэ ў 2016 годзе. Тады вынікі даследаванняў паказалі: станцыя ў Астраўцы ўстойлівая да ўзнікнення падзей, што адбыліся, напрыклад, у 2011-ым на "Фукусіме". Пазітыўны характар упаўнаважаная група адзначыла і сёлета. У сакавіку Беларускую АЭС наведалі прадстаўнікі Еўракамісіі, у якасці назіральнікаў выступілі эксперты МАГАТЭ, Расіі і Ірана.