Вынікі рэйтынгу Doing Business прэзентуюць у Мінску

26 октября 2016

37-ы радок з 190 краін заняла Беларусь у абноўленым рэйтынгу Doing Business і паднялася, такім чынам, за год на 13 пазіцый. Лідзіруе Новая Зеландыя, зрушыўшы на другое месца Сінгапур. У топ-10 самых спрыяльных для прадпрымальніцтва краін увайшлі таксама Данія, Рэспубліка Карэя, Нарвегія. Як падкрэслілі ў Сусветным банку, Беларусь увайшла ў дзясятку вядучых краін па правядзенні рэформ для бізнесу. Зараз у офісе Сусветнага банка ў Мінску пачалася прэзентацыя рэйтынгу.

Апошняя інфармацыя ў нашага карэспандэнта Дзмітрыя Цітова (прамое ўключэнне).

Добры дзень. Зараз кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім падрабязна распавядае журналістам пра рэйтынг Doing Business. У пачатку сваёй прэзентацыі ён падкрэсліў, што Сусветны банк бачыць рэзкае пацяпленне ў дзелавым клімаце ў нашай краіне.

Рэйтынг Doing Business фарміруецца з 10 індыкатараў. Самы вялікі скачок у графе "Падключэнне да сістэмы электразабеспячэння" - з 74-га месца мы падняліся на 24-е. У першую чаргу за кошт прынцыпу аднаго акна.

Палепшылі пазіцыі і ў вырашэнні праблем неплацежаздольнасці прадпрыемстваў, перамясціўшыся з 95-га на 69-ы. Падкрэслю, што Беларусь заўсёды была ў топе па рэгістрацыі ўласнасці. Зараз мы ў пяцёрцы лепшых сярод 190 краін. Напрыклад, сёння для рэгістрацыі ўласнасці трэба прайсці дзве працэдуры і выдаткаваць усяго пару дзён. Беларусь у рэйтынгу суседнічае c Румыніяй і Арменіяй. Яны займаюць 36-е і 38-е месца. Казахстан 35-ы, Расія - 40-я. Украіна на 80-м месцы.

У сваім выступленні Ян Чул Кім таксама адзначыў, што за год у нашай краіне зроблена шмат для спрашчэння вядзення бізнесу.

Сёння адна з галоўных задач перад нашым урадам - на працягу найбліжэйшых пяці гадоў трапіць у трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі развіцця бізнесу. Пакуль мы на 37-й пазіцыі.