Пандэмія і іншыя выклікі мінулага года не пахіснулі пазіцыі лясной гаспадаркі ў эканоміцы краіны. Вынікі працы галіны абмеркавалі сёння ў Палацы Незалежнасці.
Прэзідэнт акцэнтаваў, што лес - важны рэсурс. Яго значэнне тым больш каштоўна, што гэта аднаўляльная крыніца прыбытку. Беларусь трывала замацавалася ў дзясятку самых лясных дзяржаў Еўропы. І гэты статус нельга страціць. Аляксандр Лукашэнка патрабуе руплівых і сучасных падыходаў у вядзенні лясной гаспадаркі. Ад таго, як правільна распараджацца ляснымі рэсурсамі, шмат у чым залежыць і рост эканомікі краіны, і баланс экалогіі ў рэгіёне. Перапрацоўка лесу павінна быць максімальнай. На гэту задачу нацэленыя ў тым ліку пелетныя заводы. Прэзідэнт арыентуе ўрад больш актыўна замяшчаць сваёй прадукцыяй імпарт.
Лясная галіна вытрымала выпрабаванне пандэміяй, не страціўшы рынкі, захаваўшы вытворчасці і працоўныя калектывы. У Беларусі - стаўка на сучасныя падыходы ў вядзенні лясной галіны. Гэта дапамагае нарошчваць лясны фонд, паляпшаць колькасныя і якасныя паказчыкі лясоў.













