Вынікі працы эканомікі за першыя чатыры месяцы. Прэзідэнт прыняў з дакладам прэм'ер-міністра

14 мая 2020
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса.

Асноўныя пытанні ад Кіраўніка дзяржавы - пра вынікі працы эканомікі за першыя чатыры месяцы

Тым больш што хапае няпростых вонкавых акалічнасцяў. Цікавіла беларускага лідара і далейшая праца з фінансавымі інстытутамі, такімі як МВФ. Зараз вядуцца перамовы аб хуткай дапамозе Беларусі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Прэзідэнт таксама акцэнтаваў увагу на яшчэ адным важным пытанні – цане, па якой пастаўляецца з Расіі газ. Для Мінска яна прыкметна вышэйшая, калі параўноўваць з іншымі еўрапейскімі краінамі.

Сяргей Румас распавёў журналістам, што ўрад бачыць магчымасць дамовіцца з Масквой аб справядлівай цане 

Пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Сяргей Румас распавёў журналістам аб тым, што ўрад бачыць магчымасць дамовіцца з Масквой аб справядлівай цане. Пры гэтым Мінск не гаворыць аб ільготным, а менавіта аб справядлівым кошце блакітнага паліва. Неўзабаве чакаюцца перамовы бакоў: пасол Беларусі Уладзімір Сямашка абмяркуе гэтае пытанне з кіраўніком Газпрама. Крануў прэм'ер яшчэ адну важную тэму: другі пакет мер падтрымкі бізнесу і людзей ва ўмовах пандэміі.