Дасягнутыя пагадненні замацавалі ў Доме ўрада падпісаннем дакументаў па развіцці супрацоўніцтва. На сустрэчы прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча з кіраўніком Рэспублікі Карэлія Аляксандрам Худзілайненам прагучала меркаванне, што развіццё лясной галіны можа стаць адной з саюзных праграм. Таксама беларускі бок можа падзяліцца вопытам з Карэліяй у сферы турызму, ЖКГ і аграрным сектары. Плануецца развіваць кантакты і ў навукова-тэхнічных праектах.
Дарэчы, толькі за 9 месяцаў гэтага года Беларусь і Карэлія нагандлявалі на 28 мільёнаў долараў. А гэта ў параўнанні з мінулым годам - на 20% больш. Экспарт вырас на 30%.














