Італія і Беларусь развіваюць супрацоўніцтва

13 февраля 2014
Сёння ў Мінску дзелавыя колы дзвюх краін правялі перамовы.

Па якіх кірунках гатовыя развіваць дзелавыя сувязі Беларусь і Італія, даведвалася Юлія Плытнік.

Прадстаўнікі Беларусі і Італіі сабраліся сёння ў Мінску ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, каб наладзіць супрацоўніцтва па такіх кірунках, як экалогія, энергетыка, ахова навакольнага асяроддзя.

Адлік дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Італіяй вядзецца з красавіка 1992 года. Тавараабарот, пачынаючы з 2008 года, расце. Апошнія чатыры гады адзначыліся актывізацыяй дзелавых кантактаў дзвюх краін. У студзені-жніўні мінулага года абарот беларуска-італьянскага гандлю вырас на 30%.

Марыа Бачыні, кіраўнік італьянскай дэлегацыі: Мы разлічваем, што гэтая сустрэча дасць штуршок да развіцця нашых адносін і дасць вялікія магчымасці як для беларускіх прадпрыемстваў, так і для італьянскіх.

Уладзімір Улаховіч, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: У нас 186 прадпрыемстваў сумесных, 71 - гэта чыста італьянскія прадпрыемствы. І прадпрыемствы, і прадукцыю іх мы добра ведаем.

Ад сустрэчы чакаюць многае, нягледзячы на тое, што гэта першы прыезд дэлегацыі ў такім складзе. На парадку дня - інвестыцыі ў інавацыйныя праекты.

Італьянскія бізнес-колы зацікаўленыя ў прасоўванні тавараў беларускіх вытворцаў на рынках Італіі. Але аб заключэнні дамоў пакуль гаварыць рана.