IT-канферэнцыя сусветнага маштабу адкрылася ў Мінску

22 сентября 2018

3 тысячы ўдзельнікаў з 25 краін абмяркоўваюць перспектыўныя праекты, над якімі будуць працаваць вядучыя прадстаўнікі галіны ў найбліжэйшыя пару гадоў. І невыпадкова міжнародная сустрэча праходзіць у Беларусі менавіта сёння. Сёлета адзін з самых буйных рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій адзначае 25-годдзе. На канферэнцыі таксама арганізаваныя зоны з майстар-класамі, спецыялізаванымі тэматычнымі "будкамі" і NET-воркінгам.