IT-кластар з'явіцца ў Брэсце

2 октября 2019

У горадзе пабудуюць будынак, у якім будуць рыхтаваць праграмістаў. Такі праект у Беларусі рэалізуюць упершыню. Развіццё малога і сярэдняга бізнесу сёння абмяркоўваюць на "Кастрычніцкім форуме"  ў Брэсце. У канферэнцыі ўдзельнічаюць прадпрымальнікі, эксперты, прадстаўнікі банкаў і мясцовай улады. Задача - падзяліцца важнай інфармацыяй і кантактамі,  таксама абмеркаваць тэндэнцыі ў эканоміцы. Перад гэтым у краіне правялі маштабныя даследаванні.

Аляксандр Янушкевіч, намеснік начальніка ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі: "Я разглядаю гэты форум як выдатную пляцоўку, каб з аднаго боку расказаць аб мэтах Нацыянальнага банка - аб нашай грашова-крэдытнай палітыцы, якія задачы мы ставім, як іх дасягаем, каб і бізнес-супольнасці, і акадэмічнаму, навуковаму ў рэгіёнах было лепш зразумела, што можна чакаць ад Нацыянальнага банка".

Паводле даных экспертаў, самы паспяховы бізнес у Брэсце - інфармацыйныя тэхналогіі. Зараз гэтай сферы вельмі патрэбныя падрыхтаваныя кадры. Сваіх будучых спецыялістаў IT-кампаніі будуць адбіраць ва ўніверсітэтах. Студэнты пройдуць своеасаблівую практыку, пасля якой будуць цалкам гатовыя да працы. Заняткі арганізуюць па перадавых сусветных тэндэнцыях. Так, вучобу сумясцяць з адпачынкам. На першым паверсе цэнтра створаць зону свабоднага часу з трэнажорнай залай.