Конкурс стартап-праектаў сёлета правядзе Дзяржкамітэт па навуцы і тэхналогіях. Лепшым акажуць падтрымку ў рэалізацыі праектаў як у Беларусі, так і на міжнародным рынку. Гэта заявіў Старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін на афіцыйным адкрыцці 24-га Міжнароднага форуму ТІВО-2017. Тэмай пленарнага пасяджэння стала "Стратэгія лічбавай трансфармацыі". А вось выстава стартуе сёння. Удзельнікі завяршаюць мантаж сваіх экспазіцыйных пляцовак. На стэндах пакажуць праекты ў галіне "інтэрнэту рэчаў", а таксама ўнікальныя хуткасці тэхналогіі - 5G.
Аляксандр Шумілін, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі:
"Сёння гавораць пра новыя пункты росту і лічбавую эканоміку, пра інавацыйнае развіццё. Напрыклад, інавацыйнае развіццё без лічбавай эканомікі, без інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій немагчымае. Чым больш у нас будзе стартапаў, тым больш у нас будзе новых інавацыйных праектаў. А ў IT-сферы мы як беларусы дастаткова моцныя, тым больш будзе грошай і новага развіцця эканомікі".
Наведаць Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях ТІВО-2017 можна да пятніцы ўключна.













