Калі здабыча і перапрацоўка мясцовых відаў паліва дазваляе скарачаць імпарт вуглевадародаў і прыносіць эканамічныя бонусы рэгіёнам! У Беларусі паэтапна мадэрнізуюць торфабрыкетныя заводы. Усяго іх два дзясяткі. Напярэдадні пасля поўнага абнаўлення адкрылі і прадпрыемства ў Пухавіцкім раёне. У цэлым выкарыстанне торфу ў энергасістэме краіны дазваляе штогод эканоміць амаль паўмільярда кубаметраў прыроднага газу. Частку прадукцыі экспартуюць. Пра карысць землянога чорнага золата - Аляксей Кандраценка.
Бонусы ад мадэрнізацыі торфабрыкетных заводаў
Прамысловая здабыча торфу пачалася ў Беларусі больш за стагоддзе таму. І працягнецца яшчэ доўга: запасаў землянога чорнага золата ў нетрах краіны больш за два мільярды тон. Адзін з найстарэйшых відаў паліва папулярны і сёння. Гаспадары дамоў з пячным ацяпленнем пастаянна падлічваюць бонусы і адзначаюць перавагі.
Сама торфавытворчасць - работа пыльная, але дзякуючы новым тэхналогіям паляпшаецца экалогія як для цэхаў, так і навакольнага асяроддзя. Пасля маштабнай мадэрнізацыі змены адчуваюцца і на торфабрыкетным заводзе "Сяргеевіцкае", што ў пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна. Штогод тут выпускаюць 80 тысяч тон брыкету.
Лагістыка па дастаўцы сыравіны арганізавана ідэальна. Тарфяное радовішча знаходзіцца ўсяго за 10 кіламетраў ад завода.
Торф як паліва актыўна задзейнічаюць і нашы прамыслоўцы. Найперш цэментавыя заводы. Гэта дазваляе скараціць імпарт вуглевадародаў. Выкарыстанне торфу ў энергасістэме Беларусі штогод замяшчае амаль паўмільярда кубаметраў прыроднага газу.
Зрэшты, перапрацоўка торфу на заводах Мінскай вобласці вядзецца не толькі для энергетычных мэт.
У найбліжэйшыя гады ў Мінскай вобласці адкрыюць яшчэ адну торфавытворчасць. Гэта новы цэх у Крупскім раёне па прасаванні грунтоў, які дазволіць пашырыць асартымент прадукцыі. У тым ліку і на экспарт.













