Іркуцкая вобласць Расіі зацікаўленая ў пашырэнні супрацоўніцтва з прадпрыемствамі машынабудавання

16 ноября 2018

Іркуцкая вобласць Расіі зацікаўленая ў пашырэнні супрацоўніцтва з прадпрыемствамі машынабудавання і АПК Мінскай вобласці.

Пра гэта сёння заявіў губернатар гэтага расійскага рэгіёна Сяргей Леўчанка падчас паездкі ў Дзяржынскі і Нясвіжскі раёны. Так, на заводзе «Штадлер Мінск» госці азнаёміліся з асаблівасцямі вытворчасці электратранспарту. 
Павышаная цікавасць у Іркуцка да аграпрамысловага комплексу. На малочна-таварнай ферме агракамбіната "Дзяржынскі" расіяне вывучылі эфектыўнасць даення кароў па тэхналогіі карусель. Дарэчы, выніковасць па малаку тут адна з лепшых у краіне. 
Сяргей Леўчанка, губернатар Іркуцкай вобласці Расіі:

"Мы іх ужываем у Іркуцкай вобласці, але не досыць развіта гэта. Я думаю, што, можа, гэтую сферу развіваць па ўсёй тэрыторыі нашага рэгіёна. І эфект будзе добры. Мы ў вобласці надоі павялічылі амаль на тысячу - з 4700 да 5700 - і ўвайшлі ў такі клуб Расіі высоканадойных. А вынікі тут 10 400 значна лепшыя, і мы прыйшлі паглядзець і запазычыць вопыт".

Мікалай Рагашчук, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама:

"У параўнанні з мінулым годам тавараабарот расце. Рост у нас каля 260 працэнтаў. І нас радуе тое, што ў нас дадатнае сальда. Калі экспарт - гэта 22 мільёны, то імпарт толькі 4. У асноўным мы пастаўляем машыны: гэта нашы БелАЗы, машыны спецпрызначэння. А ад іх мы атрымліваем сыравіну: гэта буйная галіна, металаапрацоўка. Іркуцкая вобласць у асноўным пастаўляе алюміній".

І сёння ж дэлегацыя Іркуцкай вобласці наведвае Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання і агракамбінат “Сноў”, дзе таксама праходзяць перамовы аб супрацоўніцтве.