Інвестары з Кітая разглядаюць магчымасць уваходжання ў капітал некалькіх беларускіх прадпрыемстваў

1 августа 2017

Пра гэта госці паведамілі на сустрэчы з намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалаем Снапковым. Камітэт па кантролі і кіраванні дзяржмаёмасцю КНР кіруе дзяржсектарам, які аб'ядноўвае больш за 100 найбуйнейшых карпарацый. Разам са старшынёй ведамства ў Мінск прыбылі кіраўнікі 16 кампаній, гадавы абарот якіх складае больш як паўтара трыльёна долараў. Сярод новых дамоўленасцей - супрацоўніцтва Акадэміяй навук Беларусі і кітайскай кампаніяй па вырабе беспілотных лятальных апаратаў.

Лі Пінг, галоўны эканаміст кітайскай дзяржаўнай авіякампаніі: "Беларусь - гэта краіна з вялікімі магчымасцямі, і мы лічым, што перспектывы ў гэтай прадукцыі таксама вялікія. Вядома, каб дасягнуць поспехаў, нам трэба адкрываць рынкі і іншых краін. На першым этапе супрацоўніцтва інвестыцыі ў сферу беспілотнікаў будуць каля 5 мільёнаў долараў ЗША".

Андрэй Гаеў, старшыня Дзяржкамітэта па маёмасці Беларусі:

"Кітайскаму боку перададзены папярэдні пералік акцыянерных таварыстваў, якія прапануюцца для ўваходжання кітайскага капіталу ў беларускі бізнес для стварэння сумесных вытворчасцяў. Гэтым пералікам прапановы не абмяжоўваюцца. Зараз адпрацоўваюцца пытанні, звязаныя з Гомсельмашам".

Кітайская дэлегацыя сёння таксама наведвае індустрыяльны парк "Вялікі камень" і жодзінскі БелАЗ.