Інвестар праекта Слаўкалій плануе ўкласці два мільярды долараў

22 ноября 2017

На поўдні Мінскай вобласці актывізуюць ўзвядзенне Нежынскага горна-абагачальнага камбіната. Інвестар праекта - Слаўкалій - плануе ўкласці два мільярды долараў. Зараз на пляцоўцы ў Любанскім раёне замарожваюць свідравіны, адзін з наступных этапаў - стварэнне шахт. Тэрмін будаўніцтва першай чаргі камбіната - пяць гадоў. У перспектыве тут будуць вырабляць каля двух мільёнаў тон калійных удабрэнняў.

Адначасова з будаўніцтвам калійнага рудніка з'яўляюцца і новыя сацыяльныя аб'екты. У Любані здалі ў эксплуатацыю жылы дом на 40 кватэр. Паводле слоў інвестараў, гэта толькі першы крок да таго, каб Любань стала перспектыўным прамысловым горадам.