Інвестыцыйны, прамысловы і турыстычны патэнцыял сталіцы прадэманструюць у Тбілісі

14 марта 2018

Праз тыдзень там пройдуць Дні Мінска. Падчас маштабнага праекта кіраўнікі гарадоў-пабрацімаў абмяркуюць супрацоўніцтва ў сферы гандлю і інфармацыйных тэхналогій, абмяняюцца вопытам у сістэме жыллёвай гаспадаркі, транспарту і энергазберажэнні. Акрамя таго, сталіца Грузіі стане вялікай пляцоўкай для наладжвання дзелавых сувязяў. Беларуска-грузінскі бізнес-форум аб'яднае некалькі дзясяткаў кампаній з дзвюх краін. Прадпрыемствы з розных рэгіёнаў Беларусі прэзентуюць свае тавары, удзельнікі форуму азнаёмяцца з новымі распрацоўкамі ў сферы машынабудавання. Таксама на выставе прадэманструюць прадукты харчавання і касметыку.

Мінск і Тбілісі актыўна развіваюць двухбаковыя сувязі з 2015 года – тады гарады сталі пабрацімамі. Зараз у нашай сталіцы працуюць паўтара дзясятка кампаній з грузінскім капіталам. Развіваецца і гандаль. Так, толькі за апошні год тавараабарот паміж гарадамі павялічыўся на 60 %.