Інвестыцыйныя магчымасці Беларусі ў Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы абмяркуюць у Цюрыху на бізнес-форуме. Сёння ў швейцарскім горадзе пройдзе дзень беларускай эканомікі. Дзелавыя колы 2 краін правядуць перагаворы, падчас якіх закрануць пытанні супрацоўніцтва ў банкаўскай, фінансавай і інавацыйнай галінах.














