Інвестыцыйныя пагадненні на больш як 300 мільёнаў долараў падпісаны на бізнес-форуме "Еўрарэгіён "Нёман-2018"

16 сентября 2018

Інвестыцыйныя пагадненні на больш як 300 мільёнаў долараў падпісаны на бізнес-форуме "Еўрарэгіён "Нёман-2018" у Гродне. Так, польскія партнёры плануюць стварыць холдынг па вытворчасці мэблі. Таксама дасягнутая дамоўленасць аб будаўніцтве ў Смаргоні завода па перапрацоўцы бавоўны, стварэнне лагістычных цэнтраў, развіццё гандлёвай сеткі.

Гродна сабраў дзелавых людзей з блізкага і далёкага замежжа ўжо 20 раз - каля 500 прадстаўнікоў прыватнага бізнесу, дыпламатычных місій і кіраўнікоў розных рэгіёнаў з 15 краін.