Інтэрв'ю віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага ў "Галоўным эфіры"

25 мая 2018

Важная падзея ў сферы эканомікі і бізнесу. У Пецярбургу прайшоў міжнародны эканамічны форум. Колькасць удзельнікаў рэкордная - каля 15 тысяч чалавек з больш як сотні краін свету. Ключавыя тэмы - штучны інтэлект у эканоміцы, выкарыстанне тэхналогій блокчэйн у кіраванні бізнесам і пабудова лічбавай інфраструктуры. У асноўных дыскусіях актыўны ўдзел прыняла і беларуская дэлегацыя.

На якой стадыі перамовы Беларусі па ўступленні ў СГА? Што трэба дапрацаваць на фінансавым рынку краіны? І амбіцыйныя планы па развіцці прыватнага бізнесу. Адказы на пытанні - у эксклюзіўным інтэрв'ю віцэ-прэм'ера Васіля Мацюшэўскага на палях эканамічнага форуму ў гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".