Інтэрв'ю з Паўлам Тапузідзісам у праграме "Галоўны эфір"

11 августа 2017

Лібералізацыя ў сферы прадпрымальніцкай дзейнасці ўзмоцніць канкурэнцыю. Урэшце, ад разнастайнасці паслуг выйграе эканоміка і кожны спажывец. Так у інтэрв'ю Агенцтву тэленавін пракаменціраваў вынікі нарады ў Кіраўніка дзяржавы па пытаннях спрашчэння вядзення бізнесу адзін з самых буйных беларускіх прадпрымальнікаў Павел Тапузідзіс. Нагадаю, Прэзідэнт даручыў да 1 кастрычніка канчаткова распрацаваць комплекс мер па стымуляванні дзелавой актыўнасці ў краіне.

Інтэрв'ю з Паўлам Тапузідзісам глядзіце ў нядзелю ў 21 гадзіну ў выніковай штотыднёвай праграме "Галоўны эфір" на "Беларусь 1".