Інтэрв'ю з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам

17 декабря 2017

З усяго экспартнага кошыка Беларусі трэць - гэта як раз наша малако і мяса. Іх ужо рассмакавалі і на далёкіх рынках. На гэтым тыдні стала вядома, што мы першыя ў СНД і 13-я ў свеце, хто акрэдытаваны на пастаўку ялавічыны на рынак Кітая. Сума грошай ад экспарту нашай прадукцыі ў КНР у наступным годзе вырасце ў 10 разоў. Аб гэтым напярэдадні нам расказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц пасля вяртання з КНР, дзе падпісаны шэраг двухбаковых пагадненняў (відэа).