Інтэрв'ю з міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам

6 января 2019

Год атрымаўся насычаным на праекты і дакументы. А вось з чым краіна прачнулася ўжо 1 студзеня, так гэта новы Падатковы кодэкс. Яго рыхтавалі даволі доўга сумеснымі намаганнямі дзяржорганы і прадстаўнікі бізнесу.

У выніку атрымаўся цэласны дакумент, галоўная мэта якога - стымуляваць добрасумленных плацельшчыкаў і папярэджваць аб пратэрміноўцы, а не адразу караць штрафамі. Сярод ключавых навацый - індывідуальныя прадпрымальнікі самі выбіраюць, як больш выгадна для іх працаваць: па адзіным падатку або "спрашчонцы". Якія яшчэ навіны чакаюць падаткаплацельшчыкаў? З гэтым пытаннем наш карэспандэнт Святлана Лук'янюк адправілася да міністра па падатках і зборах Сяргея Налівайку (відэа).