Інтэрв'ю з міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам

15 Кастрычніка 2017

На гэтым тыдні актыўна абмяркоўваецца не толькі тэма ўключэння ацяплення ў дамах, але і цэлы шэраг ініцыятыў па пацяпленні бізнес-клімату ў Беларусі. Вялікая праца па прыняцці пакета дакументаў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва і стымуляванне дзелавой актыўнасці насельніцтва, выходзіць на фінішную прамую. Ужо падпісана некалькі ўказаў. Так, аграсядзібам дазволена аказваць гасцям шырокі пералік паслуг без збірання дадатковых падаткаў.

Падтрымалі і рамесную працу. Народныя майстры атрымалі права прадаваць свой прадукт непасрэдна ў майстэрнях, а таксама праз Інтэрнэт. Больш паўнамоцтваў зараз і ў Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Ён будзе ўдзельнічаць у распрацоўцы нарматыўных актаў і іх абмеркаваннях. Прапановы савета стануць абавязковыя да разгляду ўрадам. А што чакае падаткаплацельшчыкаў у найбліжэйшай перспектыве? Ці пашыраць спіс відаў дзейнасці без рэгістрацыі ІП? А таксама аб інфармацыйнай бомбе тыдня, якая актыўна мусіруецца ў прэсе. Ці будзе ўведзены закладны дэпазіт для бізнесменаў, які застрахуе ад крымінальнай адказнасці за эканамічнае злачынства? 

Дзмітрый Цітоў даведаўся адказы на гэтыя пытанні ў міністра па падатках і зборах Сяргея Налівайкі