Інтэрв'ю з міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам

4 ноября 2018

Тарыфы на паслугі ЖКГ у наступным годзе вырастуць. Але не больш як на 5 долараў. Зараз разлічваюць, што і як можа падрасці. Але галоўнае даручэнне Прэзідэнта ў прыярытэце. Гэта каб не было вялікіх скокаў, а павелічэнне сум у жыроўках ішло паступова і не біла моцна па кашальках.

Дакумент па тарыфах будзе гатовы ў сярэдзіне лістапада. Пры гэтым малазабяспечаным беларусам дзяржава падставіць плячо. Захоўваюцца субсідыі на аплату паслуг ЖКГ. Сацыяльную скіраванасць захоўвае і галоўны фінансавы дакумент.

Асаблівая ўвага - павышэнню зарплат у бюджэтнай сферы. Аб размеркаванні выдаткаў у праекце дзяржказны наш карэспандэнт Святлана Лук'янюк спытала асабіста ў міністра фінансаў Максіма Ермаловіча.