Інтэрв'ю з кіраўніком Гандлёва-прамысловай палаты Беларусі Уладзімірам Улаховічам

23 октября 2019

Якаснай перазагрузкі чакаюць і адносіны з нашым саюзнікам у Цэнтральнай Азіі  -  Казахстанам. Заўтра пачынаецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі ў гэту краіну. Традыцыйны эканамічны падмурак,  а гэта машынабудаванне, харчаванне, мэбля, будаўніцтва і адукацыя,   надбудуюць новымі сферамі. Ад зямлі -   нафтахімія і лагістыка,  да космасу  і касмічнай жа складанасці IT-навацыямі.
Менавіта пра гэта  дзелавыя колы дзвюх краін будуць гаварыць на буйным бізнес-форуме ў Нур-Султане. Заўтра ён збярэ каля 2 сотняў кампаній. Якія сферы і праекты партнёры лічаць ключавымі? Што змянілася для сумеснага бізнесу пасля "мяккага трансферу ўлады" ў саюзніка? І чым варта падтрымаць намаганні бізнесу? Пра гэта  напярэдадні візіту і форуму наш палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў распытаў кіраўніка Гандлёва-прамысловай палаты Беларусі  Уладзіміра Улаховіча (відэа).