Новае жыццё рэгіёнаў, у тым ліку вёсак і пасёлкаў - гэта і развіццё малога бізнесу. Дзверы для яго адчыніў ліберальны пакет, дзе асноўныя з дакументаў - сёмы дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва і ўказ па гандлі, агульным харчаванні і бытавым абслугоўванні на сяле. Зараз галоўнае - як выконваюцца замацаваныя нормы на ўзроўні мясцовых улад.
Адсочванне сітуацыі ў полі зроку Савета па развіцці прадпрымальніцтва. Працуе ён у абноўленым складзе больш за тры месяцы. Паралельна рыхтуе змены ў новы праект Падатковага кодэкса і ўказ аб ілжэпрадпрымальніцтве. Пра гэта наш карэспандэнт Святлана Лук’янюк распытала кіраўніка Савета Аляксандра Турчына (відэа).
Кіраўнік Савета па развіцці прадпрымальніцтва адзначыў, што падтрымка на месцах бізнесменаў-пачаткоўцаў, падатковыя прэферэнцыі і скарачэнне праверак - гэта адзін са складальнікаў рашэння пытанняў занятасці і ў сёлах, і ў гарадах. Ад сябе ж хочацца дадаць: яшчэ адзін важны фактар - ініцыятыва, якая павінна ісці ад саміх беларусаў. Пры яе адсутнасці не дапамогуць ніякія змены ў заканадаўчай сферы.













