"Інтэграл" запускае новую лінію мантажу мікраэлектронікі

6 марта 2018

Найбуйнейшы вытворца мікрасхем у Еўропе - беларускі холдынг "Інтэграл" - запускае новую лінію мантажу мікраэлектронікі. Абсталяванне ўжо працуе ў тэставым рэжыме, яно паскорыць працэс вытворчасці ў дзясяткі разоў. Знізіцца і сабекошт прадукцыі, што дазволіць канкурыраваць з кітайскім рынкам.

Мадэрнізацыя дапаможа ў рэалізацыі навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.