Задача - дапамагаць стартапам, а таксама давесці навуковыя ідэі да прамысловай рэалізацыі. Сярод напрамкаў - лiчбавы падыход у вытворчасці, бія- і экатэхналогіі, распрацоўка новых матэрыялаў. Дарэчы, сам будынак у эксплуатацыю плануюць увесці ў снежні. Выкананы ён у форме знака бясконцасці. А плошча - каля 19 тысяч квадратных метраў.
У планах стварыць у “Вялiкім каменi” і цэнтр прамысловых тэхналогій. Гэта будзе своеасаблівы бізнес-інкубатар з кансультацыямі і навучаннем. Таксама на платформе будуць праводзіць сумесныя навуковыя даследаванні.













