Інавацыйны цэнтр камерцыялізацыі адкрыецца ў "Вялікім камені"

29 сентября 2017

Інавацыйны цэнтр камерцыялізацыі адкрыецца ў наступным годзе ў "Вялікім камені". Пра гэта паведаміў дырэктар індустрыяльнага парка Аляксандр Ярашэнка нашаму каналу. На тэрыторыі гатовай бізнес-пляцоўкі з'явіцца спецыяльны хаб, дзе будуць узгадоўваць стартапы і працаваць венчурныя кампаніі. Прадпрымальнікам-пачаткоўцам дадуць памяшканні па нізкім арэндным кошце.

Сёння працягваецца другі дзень беларускага інвестфоруму. Бізнесмены ўжо наведалі "Вялікі камень". Далей у планах пляцоўкі Парка высокіх тэхналогій і свабоднай эканамічнай зоны "Мінск".