Ініцыятывы прамыслоўцаў Мінскай вобласці

10 февраля 2021

Рыхтуюцца да маштабнага народнага форуму і прамыслоўцы Мінскай вобласці. У іх свае ініцыятывы - актыўнае выкарыстанне інавацый у вытворчасці і выпуск новых відаў прадукцыі. Так, у актуальным партфелі заказаў Барысаўскай друкарні крафтавыя пакеты, экапапера, упакоўка, штодзённікі і брэндаваныя календары. Сёння прадпрыемства развівае сістэму беражлівай вытворчасці (што, дарэчы, адбіваецца і на росце зарплат). Адсюль і ініцыятыва, з якой дырэктар друкарні Мікалай Швайбовіч збіраецца на народны дыялог, - стварыць у Барысаве цэнтр павышэння кампетэнцый для прамыслоўцаў.

Адно з ноу-хау барысаўскай друкарні ў дапамогу бізнесу - стэнды "Камішыбай". Гэта японскі інструмент візуальнага менеджменту з планам заданняў і аўдытам працэсаў.